Таццяне Курылінай, якая вярнулася па праграме сілавікоў «Дарога дамоў», прысудзілі чатыры з паловай гады калоніі

Яе абвінавачвалі па больш як 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса, нагадвае «Радыё Свабода».

30.03.2023 / 13:17

Як паведамлялася ў СМІ, Тацяна Курыліна доўгі час знаходзілася за мяжой. У студзені 2022 года беларускія сілавікі ўзламалі шэраг чатаў «97%».

А ў лютым Курыліну паказалі на беларускім тэлебачанні ў праграме прапагандысткі Ксеніі Лебедзевай. 

Лебедзева расказала, што актывістка вярнулася ў Беларусь з Польшчы ў рамках праграмы «Дарога дадому».

Чытайце таксама:

Вярнулася ў Беларусь, паверыўшы абяцанням сілавікоў — цяпер яе будуць судзіць па 12 крымінальных артыкулах

«Сапраўдныя дакументы, але іншага чалавека». 14 чалавек трапілі ў турмы з-за агента. Вось як ён пранік у «Рабочы рух»

Nashaniva.com