Дырэктарку цэнтра «100 балаў» вызвалілі
Дырэктарку рэпетытарскага цэнтра «100 балаў» Таццяну Карней вызвалілі. Затрыманай застаецца бухгалтарка цэнтра, паведамляе «Радыё Свабода».
30.03.2023 / 14:38
Учорашнія ператрусы ў мінскім офісе і рэгіянальных філіялах цэнтра былі звязаныя з цікаўнасцю да цэнтра фінансавай міліцыі.
Вядомы рэпетытар, саўладальнік цэнтра «100 балаў» Яўген Лівянт, яго жонка Юлія, старэйшая дачка Ганна, зяць Мікіта Драздоў і саўладальнік цэнтра Аляксей Іваноў былі затрыманыя ў канцы снежня і цяпер знаходзяцца за кратамі, іх вінавацяць паводле «народнага артыкула» 342 КК.
Чытайце таксама:
Справу Яўгена Лівянта рыхтуюць да перадачы ў суд