На мяжы Германіі і Нідэрландаў затрымалі беларуса з 300 тысячамі еўра
Спроба кантрабанды буйной сумы грошай была спыненая раніцай у сераду 29 сакавіка. Вартавыя парадку праверылі на станцыі горада Бад-Бентхайм 38-гадовага пасажыра цягніка, які рухаўся з Нідэрландаў у бок Берліна, паведамляе belmir.by.
31.03.2023 / 08:59
Фота: нямецкая паліцыя
На пытанне, ці мае ён пры сабе зброю, наркотыкі або грашовую суму ў памеры 10 тысяч еўра і больш, якая падлягае дэклараванню, наш суайчыннік, які пацвердзіў сваю асобу сапраўднымі пашпартам і візамі, адказаў адмоўна.
Аднак пры надглядзе багажу праваахоўнікі выявілі ў сумцы для туалетных прыладаў некалькі пачкаў банкнот, а ў спартыўнай сумцы — два пухлыя пластыкавыя пакеты, набітыя купюрамі.
Грошы былі канфіскаваны, распачата крымінальная справа па падазрэнні ў адмыванні грошай, праводзіцца расследаванне.
Чытайце таксама:
На літоўскай мяжы зафіксавалі новы рэкорд цыгарэтнай кантрабанды з Беларусі
Літоўцы затрымалі рэкордную кантрабанду цыгарэт з Беларусі — на 2,6 млн еўра
Латвійскія памежнікі вылавілі ў Дзвіне кантрабандныя беларускія цыгарэты. 150 тысяч штук