«Прамова Лукашэнкі — звычайная славесная пустата» — Brief

Тэлеграм-канал Brief пракаментаваў сённяшняе пасланне Лукашэнкі парламенту і народу.

31.03.2023 / 13:59

Фота: БелТА

«Прамова Лукашэнкі — гэта звычайная славесная пустата, — піша ў сваім каментары папулярны расійскі тэлеграм-канал Brief. — Калі нібы надзелены статусам кіраўніка дзяржавы чалавек выдае несвядомы паток адкрыццяў і глупстваў. Мэта ўсяго мерапрыемства — надаць сэнсу ходу падзей, якія ён сам не кантралюе».

«Лукашэнка даўно ўжо не ўдзельнік працэсаў; адзіная яго мэта — усімі рэсурсамі захоўваць свой персанальны рэжым і ратаваць сваю сям'ю і чэлядзь ад адказнасці гісторыі. Лукашэнка нічога не вырашае, усе яго веды і ініцыятывы ўсяго толькі пастфактум, якому ён надае асэнсаванасць. Выглядае гэта ўсё пошла і груба. У рэжыму Лукашэнкі даўно ўжо няма ні крэатыву, ні прыгожай абгорткі, ні стратэгічнай асэнсаванасці. Бацька забаўляе публіку як можа», — падсумоўвае Brief.

Чытайце таксама:

«Я пра гэта настойліва вёў перамовы з Пуціным». Лукашэнка пра намер размясціць ядзерную зброю

Лукашэнка запужвае дэпутатаў: Не будзе мяне, будуць цкаваць вашых дзяцей

Лукашэнка заклікаў ксяндзоў мець дзяцей

Nashaniva.com