«Дзіўныя «міратворцы» выглядаюць камічна» — Падаляк

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк адрэагаваў у твітары на сённяшнія «міратворчыя» ініцыятывы Лукашэнкі. Ён падкрэсліў, што спыненне агню будзе азначаць «права» Расіі застацца на акупаваных тэрыторыях Украіны, што для апошняй непрымальна.

31.03.2023 / 18:02

«Яшчэ раз па пунктах. Любое спыненне агню будзе азначаць права РФ застацца на акупаваных тэрыторыях. Гэтага катэгарычна нельга дапусціць… Дзіўныя «міратворцы» выглядаюць камічна».

Ще раз по пунктах. Будь-яке припинення вогню буде означати право Рф залишитися на окупованих територіях. Цього категорично не можна допустити. має право переміщувати на своїй території війська і техніку так, як вважає за потрібне. Дивні «миротворці» виглядають комічно.

— Михайло Подоляк (@Podolyak_M) March 31, 2023

Падаляк дадаў, што Украіна мае права перамяшчаць на сваёй тэрыторыі войскі і тэхніку так, як лічыць патрэбным.

Лукашэнка сёння ў сваім пасланні выклаў такі «міратворчы» план:

«Спыніць баявыя дзеянні. Перамір'е аб'явіць без права перамяшчэння і перагрупоўкі войскаў з абодвух бакоў, без права перакідання зброі і боепрыпасаў, жывой сілы і тэхнікі. Усё, замерлі».

Чытайце таксама:

«Каб былі ў чыстым, без прыкмет учарашняй п’янкі, будзе адгул». Як чыноўнікаў і працоўных сагналі слухаць Лукашэнку

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ёсць геі на самых высокіх узроўнях і яны «залатыя людзі»

Лукашэнка: Расійскія войскі нас не захапілі, я іх сюды прывёў і імі кірую

«Прамова Лукашэнкі — звычайная славесная пустата» — Brief

Nashaniva.com