EPAM распавяла, колькі грошай патраціла на рэлакацыю

Удакладненая справаздачнасць кампаніі EPAM за 2022 год змяшчае даныя аб выдатках, панесеных на рэлакацыю супрацоўнікаў. Гаворка ідзе пра $38,7 млн. Такія рэсурсы IT-кампанія накіравала на тое, каб перавезці супрацоўнікаў з Расіі, Беларусі і Украіны ў офісы, адкрытыя ў іншых краінах. Кампанія ўзяла на сябе выдаткі на пражыванне, праезд і харчаванне, піша Office Life.

01.04.2023 / 11:02

Фота: CEU Career Services

«Гэтыя выдаткі з'яўляюцца дадатковымі да тых, якія былі панесеныя да крызісу, яны выразна аддзеленыя ад звычайнай дзейнасці, і чакаецца, што не будуць паўтарацца пасля таго, як крызіс сціхне і аперацыі вернуцца да звычайнага рэжыму», — гаворыцца ў каментарыях да справаздачнасці.

Адначасова EPAM канстатуе скарачэнне на 71,8% выручкі ў краінах у Расіі, Беларусі і Украіне.

Раней паведамлялася, што ў Беларусі каманда кампаніі за 2022 год зменшылася больш чым у два разы — з 9,4 тыс. да 4,5 тыс. чалавек. Для параўнання, ва Украіне кампанія страціла 2,5 тыс. супрацоўнікаў.

Чытаць таксама:

ІТ-кампаніі з беларускімі каранямі занялі за год палову айцішных офісаў Вільні

Штат EPAM у Беларусі летась скараціўся напалову. А літоўская каманда вырасла ў 4,5 раза

EPAM Systems упершыню стала галоўным падаткаплацельшчыкам IT-галіны Літвы

Nashaniva.com