Новая Зеландыя аб'явіла аб увядзенні санкцый супраць пяці беларускіх грамадзян
Уведзеныя Новай Зеландыяй санкцыі ўключаюць забарону на ўезд, аперацыі з актывамі, наданне паслуг і іншыя забароны.
01.04.2023 / 23:00
Міністарка замежных спраў Новай Зеландыі Наная Махута не назвала прозвішчы беларускіх фігурантаў спіса, адзначыўшы толькі, што санкцыі ўводзяцца па ўзгадненні з мясцовым упаўнаважаным па правах дзіцяці.
Абмежаванні звязаныя з рашэннем Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе выдаць ордар на арышт упаўнаважанай пры прэзідэнце РФ па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай, якая разам з Уладзімірам Пуціным падазраецца ў незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Расію.
«Разам з упаўнаважанай па правах дзіцяці мы падвяргаем санкцыям яшчэ 26 чалавек — пяцярых з Беларусі і астатніх з Расіі — у знак нашага пастаяннага асуджэння дзеянняў Расіі і нашай падтрымкі Украіны. Мы таксама ўводзім санкцыі ў дачыненні да яшчэ пяці расийскіх арганізацый, якія маюць стратэгічнае значэнне для Расіі», — заявіла Наная Махута.
Новая Зеландыя ўвяла санкцыі супраць беларускіх фізічных асоб 21 лістапада 2022 года. У спіс былі ўключаныя, у прыватнасці, афіцыйная жонка Лукашэнкі Галіна, з якой ён ужо амаль 30 гадоў не жыве, і іх старэйшы сын Віктар.
Чытайце таксама:
Якія новыя санкцыі могуць увесці супраць Беларусі ў адказ на размяшчэнне расійскай ядзернай зброі?
ЗША ўвялі новыя санкцыі ў дачыненні да беларускіх кампаній, фізічных асоб і самалёта Лукашэнкі