Украіна разам з ФБК. У Расіі назвалі арганізатараў забойства ваенкара Татарскага
Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт Расіі заявіў, што выбух у кавярні, дзе загінуў ваенкар Татарскі, спланавалі спецслужбы Украіны з «прыцягненнем агентуры з ліку асоб, якія супрацоўнічаюць з так званым Фондам барацьбы з карупцыяй».
03.04.2023 / 12:24
Уладлена Татарскага забіла 2 красавіка выбухам ў кавярні Street Food Bar №1 у Санкт-Пецярбургу
ФБК, створаны Аляксеем Навальным, прызнаны ў Расіі іншаагентам, а таксама экстрэмісцкай арганізацыяй і забаронены.
Уладлена Татарскага забіла 2 красавіка выбухам ў кавярні Street Food Bar №1 у Санкт-Пецярбургу. Там ён выступаў з лекцыяй пра тое, як «весці рэпартажы з гарачых кропак» і «што такое быць ваенкарам».
Следчы камітэт Расіі сёння заявіў, што Дар'я Трэпава, якую падазраюць у датычнасці да забойства Уладлена Татарскага, была затрыманая ў Санкт-Пецярбургу.