БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

У глухой вёсцы Калінкавіцкага раёна абакралі ферму для майнінгу крыптавалюты

3.04.2023 / 12:36

Nashaniva.com

У канцы снежня 2022-га ў міліцыю звярнуўся жыхар Калінкавіцкага раёна, які заявіў, што са старога дома, які дастаўся яму ў спадчыну, зніклі кампʼютарныя камплектуючыя на суму каля 17,2 тысячы беларускіх рублёў (больш за 6800 долараў у эквіваленце), паведамляюць у Дзяржкамітэце судовых экспертыз.

У вёсцы Калінкавіцкага раёна абкралі ферму для майнінгу крыптавалюты

Высветлілася, што ў непрыкметнай хаце пацярпелы абсталяваў кампʼютарную ферму для майнінгу крыптавалюты. Экспертам удалося выявіць сляды злачынца: у двары і доме былі знойдзеныя сляды абутку, а таксама фрагменты ворсу на аконнай раме.

«У кола падазраваных патрапіў жыхар райцэнтра», — паведамляе прэс-служба.

Мужчына прызнаўся, што ферму крыптавалюты ў вёсцы абрабаваў ён. Скраў 13 відэакарт і 3 блокі электрасілкавання, схаваў усё, каб пазней прадаць.

Крымінальная справа накіраваная ў суд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула