Ілля Міронаў падаў заяву на Азаронка. Яе пераправілі ў Цэнтральны апарат СК

Заяву на прапагандыста Азаронка з патрабаваннем адкрыць крымінальную справу перадалі ў Цэнтральны апарат Следчага камітэта. Гэта вынікае з адказу намесніка начальніка аддзелу па рабоце з грамадзянамі СК Жаўранка Н.М, піша «Штодзень».

04.04.2023 / 10:16

У студзені гомельскі валанцёр Ілля Міронаў аднёс заяву ў Следчы камітэт з просьбай адкрыць крымінальную справу ў дачыненні да адыёзнага прапагандыста Рыгора Азаронка.

У тэксце заявы актывіст зазначае, што 18 студзеня на сайце праўладнай тэлекампаніі СТВ быў апублікаваны артыкул, які суправаджаецца відэаролікам «Азаронак: крок насустрач тым, хто хоча вярнуцца — гэта сталінскі крок, гэта магутная воля Лукашэнкі».

У гэтым сюжэце Азаронак, на думку аўтара заявы, здзяйсняе дзеянні, скіраваныя на распальванне нянавісці, варожасці, а таксама прыніжэння годнасці групы асобаў па прыкметах прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы. Міронаў патрабуе прыцягнуць да адказнасці Рыгора Азаронка на падставе артыкула ч. 1 арт. 130 КК РБ.

Выйшаў на волю Ілья Міронаў

«Няма паўнамоцтваў». Актывіст Ілля Міронаў, які скардзіўся на тэлеграм-канал «Жоўтыя злівы», атрымаў адказ ад Мінінформа

Азаронак увайшоў у Найвышэйшы палітычны савет «Белай Русі»

Nashaniva.com