Фінляндыя афіцыйна стала членам НАТА
Фінляндыя стала членам НАТА. Пра гэта напісаў у сваім акаўнце ў твітары прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.
04.04.2023 / 13:49
«З сённяшняга дня ў альянс уваходзіць 31 краіна. Моцныя партнёры гарантуюць бяспеку Польшчы, нашага рэгіёна і ўсяго свету», — сказана ў яго твіце.
У 2022 годзе Фінляндыя і Швецыя адмовіліся ад нейтралітэту і вырашылі ўступіць у НАТА з меркаванняў бяспекі пасля нападу Расіі на Украіну.
Венгрыя і Турцыя пакуль не прынялі рашэнне аб ратыфікацыі членства Швецыі ў Паўночнаатлантычным альянсе. Анкара патрабуе ад Стакгольма больш жорсткай пазіцыі ў дачыненні да рабочай партыі Курдыстана (РПК), а таксама экстрадыцыі больш чым ста курдскіх актывістаў, якія атрымалі прытулак у краіне.