У Беларусі з'явіцца яшчэ адзін кітайскі аўтабрэнд

Продажы кітайскіх аўтамабіляў Bestune стартуюць у Беларусі у красавіку. Кітайскі аўтаканцэрн FAW і кампанія «ФелОкт-сэрвіс» заключылі дыстрыбутарскі кантракт, паведамляе Office Life.

04.04.2023 / 16:56

FAW Group — найстарэйшае кітайскае аўтамабілебудаўнічае прадпрыемства, заснаванае ў 1953 годзе. Bestune — брэнд аўтамабіляў у сярэднім цэнавым сегменце.

FAW вядомы яшчэ адной маркай — Hongqi, аўтамабілі якой называюць кітайскімі «Ролс-ройсамі». На заводах таксама выпускаюць аўтамабілі канцэрна Volkswagen, якія па аб'ёмах продажаў у Кітаі ў 2022 годзе занялі першае месца. VW валодае 40% акцый кітайскага вытворцы.

Раней ішлі перамовы аб магчымай вытворчасці машын канцэрна FAW у Беларусі. Пакуль, аднак, гаворка ідзе толькі пра імпарт і дыстрыбуцыю.

Чытайце таксама:

З'явілася магчымасць праверыць аўтамабіль на наяўнасць ДТЗ на тэрыторыі Беларусі. Даведаліся, як гэта працуе

«Дастэры» за 30 000 даляраў, «Весты» за 16 500. Якія новыя аўто прапануюць дылеры

«Такіх «Аўдзі» амаль не засталося». Па якіх цэнах беларусы прадаюць народныя аўтамабілі

Nashaniva.com