У Мінскім раёне перакуліўся бензавоз з дызельным палівам

На 17 км трасы Р1 4 красавіка перакуліўся бензавоз, што прывяло да «кропельнага выцякання» дызельнага паліва, паведаміла Міністэрства надзвычайных сітуацый.

04.04.2023 / 19:12

Плошча разліву паліва склала каля 2 квадратных метраў. Ратавальнікі пры дапамозе спецыяльнага абсталявання стварылі пенную падушку.

Пры тэхнічнай дапамозе РУП «Беларуснафта-Транс» бензавоз быў пастаўлены на колы, выцяканне паліва было спыненае. Затым прыбыла асенізатарская машына для збору разлітага паліва, рэшткі якога былі ліквідаваныя пры дапамозе сарбенту.

Пацярпелых у выніку інцыдэнту няма.

Чытайце таксама:

У мінскай Курасоўшчыне аўтобус трапіў у ДТЗ. Ёсць пацярпелыя

У Асіповічах жанчына пераблытала сок з бензінам і выклікала пажар

У Полацку сутыкнуліся аўтамабіль і цягнік

Nashaniva.com