У Смалявічах хуткасны цягнік насмерць збіў дзяўчынку
Увечары 4 красавіка на станцыі Зарэчнае хуткасным цягніком была смяротна траўмаваная 14-гадовая дзяўчынка, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
04.04.2023 / 22:27
Устаноўлена, што загінулая пераходзіла шляхі па пешаходным пераходзе на забараняльны сігнал святлафора. Як мяркуецца, яна была ў бесправадных навушніках.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Усе абставіны трагедыі высвятляюцца.