БЧБ-сцяг вісеў у кватэры на шостым паверсе на сцяне. Міліцыя кажа, што нехта з вуліцы пабачыў і паскардзіўся

У службу міліцыі «102», паводле МУС, звярнуўся мянчук, які распавёў, што праходзіў міма шматпавярховіка на вуліцы Гінтаўта і ўбачыў у акне кватэры на шостым паверсе «БЧБ-палатно». Па адрасе выехалі сілавікі.

05.04.2023 / 11:26

Скрын відэа

У 30-гадовай мінчанкі, якая працуе праграмістам у прыватнай фірме, выявілі падпіскі «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы і знайшлі пнеўматычную зброю — аўтамат і чатыры пісталеты.

Жанчыну затрымалі і змясцілі ў ІЧУ. Зброю канфіскавалі і накіравалі на экспертызу.

Nashaniva.com