Сёстры Груздзевы паабяцалі навесці псоту на двух журналістаў
Журналіст Kyky.org Глеб Сямёнаў у пары з Іванам Прусам ад пэўнага часу вядуць у ютубе іранічнае шоу «о(б)суждаем», дзе, як заяўлена, «сабраны самы якасны крынж з усёй Беларусі». Але не ўсе, хто робіцца героямі гэтай перадачы, ад гэтага ў захапленні.
05.04.2023 / 16:42
Адзін з апошніх выпускаў быў прысвечаны такім яскравым прадстаўнікам заяўленага жанру, як сёстры Груздзевы. Яны праграму паглядзелі і засталіся незадаволеныя, пасля чаго пачалі пагражаць у сацсетках абодвум хлопцам «чымсьці містычным». Гаворка, відаць, ідзе пра навядзенне псоты.
Наколькі гэтая спроба будзе эфектыўнай, журналісты абяцаюць трымаць у курсе.
Чытайце таксама:
Сёстры Груздзевы ўбраліся ў Беларусь і Расію ФОТАФАКТ
Сястра Груздзева: Дзіцяці задалі вывучыць верш па-беларуску. Нават мне складана прачытаць!