У Юравічах зьявіцца музэй стаянкі першабытнага чалавека
Экспанатамі стануць знаходкі археолягаў. Першых наведнікаў музэй прыме ўжо ў 2007 годзе.
08.08.2006 / 22:30
Як паведамляе БелТА, тэрыторыю музэю (20х30 м), будзе накрываць шкляны купал з адным апорным мурам. Пабудова накрые тэрыторыю, дзе на цяпер адбываюцца маштабныя раскопкі. Экспанатамі стануць знаходкі археолягаў. Першых наведнікаў музэй прыме ўжо ў 2007 годзе.
Юравічы – найдаўнейшае пасяленьне чалавека ў Беларусі. Першыя людзі зьявіліся тутака, над Прыпяцьцю, 26 тыс. гадоў таму.