БЕЛ Ł РУС

Вайна

Украіна на мяжы з Беларуссю размясціла зенітна-ракетныя комплексы Avenger. Што за яны?

6.04.2023 / 12:2

Nashaniva.com

Камандуючы Аб’яднанымі сіламі Узброеных сіл Украіны Сяргей Наеў, які ажыццяўляе кіраўніцтва аперацыйнай зонай на паўночнай мяжы Украіны з Беларуссю і Расіяй, заявіў пра ўзмацненне паветранай абароны на гэтым кірунку зенітна-ракетнымі комплексамі Avenger.

Камандуючы Аб’яднанымі сіламі Узброеных сіл Украіны Сяргей Наеў заявіў пра ўзмацненне паветранай абароны зенітна-ракетнымі комплексамі Avenger. Скрын відэа

«Сістэма прызначана для збіцця крылатых ракет і беспілотнікаў ударнага тыпу. Сістэма добрая і эфектыўная», — заявіў Сяргей Наеў.

Паводле яго, гэтыя ракетныя комплексы Украіне перадалі ЗША, а экіпажы праходзілі навучанне ў Нямеччыне.

Як працуюць ЗРК Avenger

Назва зенітна-ракетнага комплексу (ЗРК) перакладаецца з англійскай як «мсцівец». Яго распрацавала амерыканская кампанія Boeing Aerospace Company супольна з General Electric. Гэты самаходны комплекс можа знішчаць паветраныя цэлі на сустрэчных курсах і ўздагон на вышыні 0,5—3,8 кіламетра і адлегласці 0,5—5,5 кіламетра, піша «Свабода».

На ім знаходзіцца два кантэйнеры, у якія змяшчаецца па чатыры ракеты Stinger, а таксама кулямёт і радыёлакацыйная станцыя. Avenger здольны выяўляць цэлі ў любых умовах надвор’я і бачнасці за кошт убудаванага цеплавізара.

Для кіравання ЗРК дастаткова двух вайскоўцаў. Баявая машына можа развіваць хуткасць да больш за 100 кіламетраў на гадзіну і мае запас ходу больш за 500 кіламетраў на адной запраўцы.

Зенітны комплекс Avenger выпускаецца з 1984 года, яго маюць на ўзбраенні арміі ЗША, Кітая, Чылі, Саудаўскай Аравіі і Літвы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула