«Беларускі Гаюн» абвяргае, што Маставы вёў для іх трансляцыю з аэрадрома ў Мачулішчах

Па дзяржТВ распавялі пра затрыманне айцішніка, які нібыта арганізаваў анлайн-трансляцыю пасадкі вайсковых самалётаў на аэрадром у Мачулішчах. «Беларускі Гаюн» гэта абвяргае.

06.04.2023 / 13:11

Скрын відэа

Адміністрацыя канала «Беларускі Гаюн» паведаміла «Люстэрку», што затрыманы айцішнік не ладзіў трансляцыю з аэрадрома ў Мачулішчах для тэлеграм-канала, а «ўзяцце пад кантроль» чат-бота супрацоўнікамі КДБ назвалі «лухтой».

Гэта магло быць чарговай правакацыяй сілавікоў. Магчыма, Маставы напісаў у фэйкавы чат-бот пад назвай «Беларускі Гаюн», створаны сілавікамі, пасля чаго з ім сталі весці перапіску, даваць «заданні», а потым за гэта ж і затрымалі.

Чытайце таксама:

Стралок, спартовец з райцэнтра, праграміст. Даведаліся больш пра некаторых абвінавачваных у «тэрактах»

Nashaniva.com