БЕЛ Ł РУС

Эканоміка

Нацбанк збіраецца дазволіць фізічным асобам «засакрэчваць» свае крэдытныя гісторыі

6.04.2023 / 14:31

Nashaniva.com

Нацбанк Беларусі рыхтуе папраўкі ў прыняты яшчэ ў 2008 годзе закон аб крэдытных гісторыях, якія ў тым ліку дазваляюць фізічным асобам устанаўліваць забарону на азнаямленне са сваімі крэдытнымі гісторыямі.

Рэгулятар спадзяецца, што такая папраўка дазволіць абараніць крэдытаатрымальніка ад ашуканскіх дзеянняў і выяўлення кампраметуючых звестак. Без ведама фізасобы атрымаць такую інфармацыю змогуць толькі суды і праваахоўныя органы.

Акрамя таго, плануецца значна пашырыць аб'ём інфармацыі, што ўносіцца ў Крэдытны рэгістр Нацбанка.

Акрамя крэдытаў банкаў, у рэгістр будуць уносіцца даныя аб прадстаўленых фізічнай асобе адтэрміноўках і растэрміноўках гандлёвымі аб'ектамі і мабільнымі аператарамі, а таксама звесткі аб прадстаўленых фінансавымі арганізацыямі пазыках і дагаворах аб пераўступцы доўгу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула