Андрэй Дзмітрыеў атрымаў паўтара года калоніі агульнага рэжыму

Суд над экс-кандыдатам у прэзідэнты прайшоў вельмі хутка за два дні.

06.04.2023 / 16:36

Андрэй Дзмітрыеў у судзе. Фота: БелТА

Паводле абвінавачання, Дзмітрыеў удзельнічаў у трох акцыях пратэсту (23 жніўня, 30 жніўня, 6 верасня), нібыта знаходзіўся на праезнай частцы дарогі, блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, адмаўляўся выконваць патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі спыніць гэтыя дзеянні.

Пракурор прасіў для палітыка два гады калоніі, але суд паўгода скінуў, што ў беларускай судовай практыцы па палітычных справах бывае не так часта.

Дзмітрыеў прызнаў, што браў удзел у акцыях пратэсту.

Чытайце таксама:

«Гэта крокі да перамогі чалавечага над нечалавечым». Андрэй Дзмітрыеў пакінуў відэа на выпадак свайго затрымання

Кіроўцу, затрыманага па справе ў Мачулішчах, паказалі на кадрах допыту са зламанай сківіцай

Дальнабойшчыка з Ліды асудзілі на 12 гадоў за «здраду дзяржаве», але справа палітычная

Nashaniva.com