У Гомелі Сож выйшаў з берагоў і затапіў набярэжную

У Гомелі з-за паводкі Сож разліўся настолькі, што затапіў набярэжную, а камунальнікам даводзіцца дэмантаваць лавачкі, бо вада можа дастаць да драўляных паверхняў і пашкодзіць іх, пішуць гомельскія СМІ і тэлеграм-каналы.

06.04.2023 / 17:11

Узровень вады ў Сожы ў Гомелі на апошнія суткі вырас на 24 см і склаў 589 см, падтоплена 100 падворкаў, 19 падвалаў жылых дамоў і 3 участкі дарогі, паведамляе «Pro Гомель».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от В Гомеле - городской паблик (@vgomele)

Праўда, у 2013 годзе паводка была мацнейшай, тады ўзровень вады дасягнуў 661 см, але цяперашні пад'ём яшчэ не скончаны. Небяспечным для Гомеля лічыцца ўзровень вады ў 500 см.

Чытайце таксама:

«Праплывалі паміж дамамі, ішлі над затопленым парніком». Байдарачнікі скарысталі паводку, каб адкрыць «Полацкую Венецыю»

Вада ў Дзвіне ў Віцебску пачала спадаць

На Гомельшчыне ўзровень вады ў рэках расце трэці дзень ФОТА

Nashaniva.com