Беларускі Гаюн: На памежжа з Літвой перакінутыя танкі 120-й брыгады

Паводле інфармацыі праекта «Беларускі Гаюн», мінулай ноччу на чыгуначную станцыю Гудагай (9 км ад мяжы з Літвой) прыбыў эшалон з не менш чым 20-цю адзінкамі тэхнікі Узброеных сіл Беларусі. Вядома, што сярод тэхнікі ў эшалоне прыбыло не менш за 10-15 танкаў Т-72Б/Б3, БТР і БМП.

06.04.2023 / 21:39

На думку маніторынгавага праекта, ёсць падставы меркаваць, што ў Гудагай быў перакінуты эшалон з тэхнікай 120-й брыгады УС РБ, якая дыслакуецца ў мінскім Уруччы. Фарміраванне эшалона адбывалася на працягу ўсяго дня 5 красавіка на станцыі Азярышча, адкуль эшалон адправіўся ў раёне 22-й гадзіны таго ж дня.

Таксама ўчора раніцай Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што вайскоўцы аднаго з механізаваных батальёнаў 120-й брыгады падрыхтаваліся да здзяйснення маршу ў прызначаны раён для выканання далейшых задач па прызначэнні.

3 красавіка Міністэрства абароны аб'явіла аб пачатку чарговай праверкі боегатоўнасці аднаго са злучэнняў ВС РБ. Сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вольфавіч тады паведаміў, што ў рамках праверкі адно з падраздзяленняў ВС РБ будзе выведзена на палігоны і розныя ўчасткі мясцовасці. Плануецца выхад падраздзяленняў да дзяржаўнай мяжы, тэрміны праверкі пазначаліся як «на працягу месяца».

Чытайце таксама:

У Брэсцкай вобласці мужчын масава забіраюць на зборы, могуць падняць з ложка

«Дома мяне чакае любімая мама». На цяперашнія зборы выклікаюць і жанчын-медыкаў

У Мінабароны расказалі, колькі чалавек выклічуць на зборы

Nashaniva.com