У католікаў і пратэстантаў сёння Вялікая пятніца, у праваслаўных — Дабравешчанне

Дыяметральна розныя святы адзначаюць сёння вернікі.

07.04.2023 / 07:57

У католікаў і пратэстантаў — Вялікая пятніца. Гэта дзень жалобы і смутку, які адзначаецца напярэдадні Вялікадня. Лічыцца, што ў гэты дзень Ісус Хрыстос прыняў пакутніцкую смерць на крыжы.

У гэты дзень не адпраўляецца імша і прадугледжаны строгі пост.

Вялікдзень католікі і пратэстанты адзначаць 9 красавіка.

А ў праваслаўных сёння Дабравешчанне, дзень калі арханёл Гаўрыіл апавясціў Дзеву Марыю пра бязгрэшнае зачацце і будучае нараджэнне ёю Сына, які збавіць свет.

Дабравешчанне таксама супадае ў народным уяўленні з пачаткам вясны. 

Таксама па сённяшнім дні меркавалі, якім будзе лета. Калі цёплы дзень, то і лета будзе цёплым. І наадварот.

9 красавіка праваслаўныя адзначаць Вербніцу, а Вялікдзень — 16 красавіка.

Рэцэпты велікоднага стала: крашанкі, паска, запечанае мяса

Беларускія велікодныя традыцыі

Два выбітныя беларускія праваслаўныя святары перайшлі ва Усяленскі патрыярхат

Nashaniva.com