Малдова пазбаўляецца ад расійскага газу: пастаўляць газ ёй плануе грэчаская кампанія
Малдова, залежная ад паставак расійскага газу, падпісала рамачнае пагадненне аб пастаўках з грэчаскай дзяржаўнай кампаніяй DEPA Commercial.
07.04.2023 / 12:06
Фота: Dmitry Lovetsky / AP
Пра гэта паведаміла дзяржаўнае камунальнае прадпрыемства Energocom з Малдовы, піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на малдоўскі тэлеканал TV8.
Дакумент падпісалі ў Афінах.
Грэцыю лічаць стратэгічнай кропкай з даступнымі крыніцамі энергіі, дзе ўжо працуе тэрмінал звадкаванага прыроднага газу, а другі тэрмінал будзе завершаны да канца года.
Трэйдары ў рэгіёне пастаўляюць газ з некалькіх геаграфічных кропак, уключаючы Усход, ЗША і Афрыку, па выгадных цэнах.
Гэты кантракт папярэднічае любому кантракту куплі-продажу і з'яўляецца абавязковым для выканання паміж кампаніямі ў Еўрапейскім саюзе.
Малдова амаль цалкам залежала ад расійскай газавай кампаніі «Газпрам» у дачыненні да імпарту газу. Пастаўкі прыроднага газу прыводзілі да частых спрэчак паміж Малдовай і Расіяй.
Журналісты-расследавальнікі нядаўна даведаліся пра расійскую стратэгію ўплыву на Малдову, якая прадугледжвала эксплуатацыю залежнасці краіны ад расійскага імпарту, у прыватнасці газу, для дасягнення палітычных мэтаў.
Крэмль распрацаваў план па падпарадкаванні Малдовы, падобны да беларускага сцэнара