Саакашвілі заявіў, што памірае

Былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заявіў, што «змагаецца за выжыванне» ў турэмнай камеры, з'яўляючыся палітычным зняволеным, а знаходжанне пад арыштам падчас крымінальнага пераследу сур'ёзна падарвала яго здароўе. Пра гэта палітык напісаў у артыкуле для Politico.

07.04.2023 / 12:41

Саакашвілі адзначыў, што ў кастрычніку 2021 года вярнуўся ў Грузію «здаровым, энергічным 54-гадовым мужчынам», але быў неадкладна арыштаваны і з тых часоў знаходзіцца пад арыштам. Ён заявіў, што яго «сістэматычна катавалі, фізічна і псіхалагічна», ёсць прыкметы атручвання цяжкімі металамі, на фоне гэтага ў яго развіліся больш за 20 сур'ёзных захворванняў.

«У зняволенні маё здароўе рэзка пагоршылася» я цяпер паміраю», — напісаў Саакашвілі.

Nashaniva.com