Беларусы сталі часцей здаваць валюту ў абменнікі

У сакавіку беларусы здавалі валюту ў абменнікі часцей, чым куплялі.

07.04.2023 / 14:46

Купілі замежнай валюты ў эквіваленце $790,9 млн, а прадалі — $852,8 млн. Агулам у студзені — сакавіку беларусы купілі валюты на $2,279 млрд, а прадалі — на $2,3123 млрд. Сальда — мінус $33,3 млн.

Прадпрыемствы-рэзідэнты з пачатку года прадалі замежнай валюты на $5,873 млрд, а купілі — на $501 млн больш.

Нерэзідэнты за I квартал купілі валюты ўсяго на $132,3 млн, а прадалі — на $661,5 млн. Сальда куплі-продажу — мінус $529,2 млн.

Качанава заявіла, што беларусам не патрэбныя даляры

Даляр сёння падскочыў на чатыры капейкі

Даляр і еўра даражэюць, расійскі рубель таннее. Чаго чакаць ад беларускага рубля?

Nashaniva.com