У Зэльве прадаюць каменны млын XIX стагоддзя
У райцэнтры Зэльва на Гродзеншчыне на продаж выставілі вадзяны млын, пабудаваны яшчэ ў XIX стагоддзі. Ён знаходзіцца ў маляўнічым месцы каля ракі Зэльвянкі і буйнога вадасховішча, і ўсяго за 10 хвілін пешшу да цэнтра гарадскога пасёлка.
07.04.2023 / 21:38
Былы млын можна перарабіць у аграсядзібу або гасцініцу — памеры (150 кв.м.) і тры паверхі з гарышчам гэта дазваляюць. Таксама да будынка прылягае ўчастак у 50 сотак.
Будынак знаходзіцца ў зручным месцы, побач праходзяць аўтамабільная дарога і чыгунка. Але хоць каменная пабудова яшчэ моцная, укласці ў яе аднаўленне давядзецца нямала.
Раней былы млын ужо спрабавалі прывесці ў парадак, аднак у папярэдняга ўладальніка не хапіла на гэта магчымасцяў. За нерухомасць ён хоча ўсяго 30000 рублёў.
У спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў былы млын не ўнесены, таму будучы гаспадар можа рабіць з ім усё, што палічыць патрэбным.
Чытайце таксама:
У Віцебскай вобласці ў красавіку прадаецца шэсць аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны
З чацвёртага разу прадалі старую панскую сядзібу ў Ганцавіцкім раёне
Участак у Белавежскай пушчы прадалі з аўкцыёну за 40 тысяч рублёў