Прызналі «экстрэмісцкімі» ўсе матэрыялы слуцкай газеты «Інфа-Кур'ер»

Усе публікацыі слуцкай газеты «Інфа-Кур'ер», а таксама яе сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Такое рашэнне прыняў суд Партызанскага раёна Мінска 5 красавіка, паведамляе Reform.by.

07.04.2023 / 22:09

Журналіст Алег Рубчэня і галоўны рэдактар «Інфа-Кур'ера» Сяргей Станкевіч

Раней экстрэмісцкімі матэрыяламі былі прызнаныя толькі шэсць артыкулаў газеты пра падзеі 2020 года.

15 сакавіка ў рэдакцыі газеты прайшоў ператрус. Галоўны рэдактар выдання Сяргей Станкевіч і яго намеснік Алег Рубчэня былі затрыманыя. Ім прысудзілі па 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Пасля іх выхаду на волю «Інфа-Кур'ер» паведаміў пра закрыццё свайго тэлеграм-канала.

Nashaniva.com