Увялі сезонную забарону на лоўлю судака
З 15 красавіка па 30 мая ва ўсіх рыбалоўных угоддзях устанавілі забарону на лоўлю судака звычайнага. Такая забарона ўводзіцца штогод з мэтай захавання папуляцыі гэтага віду рыб.
07.04.2023 / 23:21
У перыяд забароны выпадкова злоўленая рыбіна такога віду павінна быць неадкладна адпушчаная назад у вадаём у жывым выглядзе.
За парушэнне забароны прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць, і памеры штрафаў уражваюць.
Рыбалоў, злоўлены з забароненым трафеем, павінен будзе, па-першае, заплаціць штраф у памеры 10-30 базавых велічынь, а па-другое — кампенсаваць шкоду, нанесеную ў выніку незаконнага вылаву.
Устаноўлены памер кампенсацыі — 18 базавых велічынь за кожную злоўленую асобіну судака. На бягучы момант 18 базавых велічынь — 666 рублёў,
Пры прычыненні шкоды на суму, якая ў сто і больш разоў перавышае памер базавай велічыні, парушальнік можа быць прыцягнуты і да крымінальнай адказнасці.