Летась на чыгунцы загінулі 60 чалавек

У 2022 годзе ў выніку няшчасных выпадкаў на чыгуначных станцыях, прыпыначных пунктах і перагонах пацярпелі 99 чалавек, з якіх 60 — загінулі, паведамляе прэс-служба МУС.

08.04.2023 / 17:13

За першы квартал бягучага года зафіксавана 17 такіх здарэнняў, у тым ліку 13 са смяротным зыходам.

Паводле інфармацыі ведамства, у апошнія гады назіраецца зніжэнне колькасці пацярпелых. Ва ўсіх выпадках атрымання траўмаў на аб'ектах чыгуначнага транспарту папярэднічала парушэнне пацярпелымі мер асабістай бяспекі.

Чытайце таксама:

У Смалявічах хуткасны цягнік насмерць збіў дзяўчынку

У Полацку сутыкнуліся аўтамабіль і цягнік

Пад Брэстам трактар сутыкнуўся з пасажырскім цягніком

Nashaniva.com