У выніку абстрэлу расіянамі Запарожжа загінулі два чалавекі, у тым ліку 11-гадовая дзяўчынка

У ноч на нядзелю ў выніку абстрэлу Запарожжа загінулі два чалавекі, паведаміў кіраўнік абласной адміністрацыі Юрый Малашка. Па даных сакратара Запарожскага гарсавета Анатоля Курцава, дзве ракеты патрапілі ў прыватны сектар.

09.04.2023 / 10:04

Фота: kurtievofficial / Telegram

«Вораг трапіў у прыватны дом. З-пад завалаў удалося выратаваць жанчыну, але мужчына і 11-гадовая дзяўчынка загінулі. На месцы ліквідацыі наступстваў працуюць адпаведныя службы», — напісаў Малашка ў тэлеграм-канале.

Nashaniva.com