Турцыя запусціць у космас спадарожнік уласнай распрацоўкі

Гэта адбудзецца 11 красавіка. Запусціць турэцкі спадарожнік кампанія Space X з базы касмічных сіл Вандэнберг у ЗША.

09.04.2023 / 19:23

Фота: iletisim.gov.tr

«Турцыя працягне ўдзел у глабальнай касмічнай гонцы за кошт падрыхтаваных чалавечых кадраў, забяспечаных магчымасцяў і тэхналогій уласнай распрацоўкі», — напісаў у сваім тэлеграм-канале прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.

IMECE — гэта аптычны спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, які распрацавалі ў турэцкім Інстытуце касмічных тэхналогій. Распрацоўваць праект пачалі ў 2017 годзе. 

Спадарожнік разлічаны на 5 год.

Чытайце таксама:

Расія абвінаваціла Украіну ў «спробах уздзеяння на спадарожнікі»

Кітайскі спадарожнік, імаверна, зрабіў серыю лазерных стрэлаў над Гаваямі

«Гэта будзе як Пэрл-Харбар». Ці рэальны напад Расіі на спадарожнікі Захаду ў космасе

Nashaniva.com