Максім Мірны прайграў у першым крузе турніру ў Таронта

Першая ракетка Беларусі Максім Мірны выбыў у першым крузе тэніснага турніру сэрыі Masters у Таронта (Канада).

08.08.2006 / 23:23

Першая ракетка Беларусі Максім Мірны выбыў у першым крузе тэніснага турніру сэрыі Masters у Таронта (Канада). 8 жніўня ён прайграў немцу Томі Хаасу зь лікам — 3:6, 3:6.

Праўда, беларус працягне выступ у парным разрадзе турніру разам са швэдам Юнасам Б’ёркманам. Першы свой матч яны правядуць супраць пераможцаў гульні Марат Сафін / Дзмітры Турсунаў (Расея) – Джэймс Блэйк / Робі Гінепры (ЗША).