Ілан Маск адмовіўся выдаляць з твітара допіс Дзмітрыя Мядзведзева пра «знікненне» Украіны

Ілан Маск адказаў на твіт аднаго з карыстальнікаў, які палічыў допіс былога прэзідэнта Расіі «заклікам да генацыду».

10.04.2023 / 13:26

«Усе навіны ў той ці іншай ступені з'яўляюцца прапагандай. Няхай людзі вырашаюць самі», — заявіў Маск.

Паводле слоў Маска, яму казалі, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін называў яго «ваенным злачынцам» за дапамогу Украіне, «таму ён сапраўды не мой найлепшы сябар».

Намеснік старшыні Рады бяспекі Расіі, экс-прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Украіна «не патрэбная» Расіі, Еўропе, ЗША, Азіі, Афрыцы і Лацінскай Амерыцы, а таксама ўласным грамадзянам, а таму яна «знікне». 

Nashaniva.com