У Беларусі адноўлена рэгістрацыя гранічных адпускных цэн вытворцаў на лекі

Аляксандр Лукашэнка 10 красавіка падпісаў указ № 95, згодна з якім вяртаецца рэгістрацыя гранічных адпускных цэн вытворцаў на лекавыя прэпараты, якія прадаюць у Беларусі, паведамляе БелТА.

10.04.2023 / 14:52

Такім чынам, адноўлена дзеянне ўказа ад 22 жніўня 2018 года №345 «Аб рэгістрацыі цэн на лекавыя сродкі», якое было прыпынена ў красавіку 2020 года.

У адпаведнасці з новым указам урад вызначыць пералік лекавых прэпаратаў, а таксама механізм рэгістрацыі гранічных адпускных цэн вытворцаў на іх.

«Такі падыход дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць кантролю за фарміраваннем цэн на лекі айчыннай і замежнай вытворчасці, якія рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі», — піша БелТА.

Nashaniva.com