11 красавіка зноў таннее паліва
Як ужо некалькі апошніх тыдняў запар, у аўторак цана літра паліва зноў знізіцца на адну капейку.
10.04.2023 / 18:18
Такім чынам, кошт літра АІ-92 складзе 2,30 рубля, АІ-95 — 2,40 рубля, АІ-98 — 2,62 рубля, дызельнага паліва — 2,40 рубля, паведамляе канцэрн «Белнафтахім».
Гэты тыдзень — ужо шосты пачынаючы з 7 сакавіка, калі паліва ў аўторак таннее на капейку. Дагэтуль у першай палове 2022 года да мая ішоў адваротны працэс — кожны тыдзень паліва даражэла на 2 капейкі, і агульнае падаражанне за ўвесь перыяд дасягнула 17%.
У Мінскім раёне перакуліўся бензавоз з дызельным палівам
Сярэдняя цана расійскай нафты ў першым квартале ўпала да 45%
Еўрасаюз забараняе пасля 2035 года выпускаць машыны на бензіне і дызелі