З тэрыторыі колішняга мінскага касцёла Тамаша Аквінскага знікла ахоўная шыльда

З тэрыторыі колішняга касцёла Святога Тамаша Аквінскага ў Мінску, што стаяў на рагу цяперашніх Інтэрнацыянальнай і Энгельса, знікла ахоўная шыльда, піша тэлеграм-канал «Спадчына».

10.04.2023 / 20:16

«Касцёл адзін з тых лічаных страчаных помнікаў гісторыі і архітэктуры, якія нейкім цудам усё ж такі былі ўнесеныя ў Дзяржаўны спіс як гісторыка-культурныя каштоўнасці.

Як падказваюць — шыльду знеслі ўзімку трактарам, але ўжо сярэдзіна вясны і яна дагэтуль не вернута на сваё месца, як таго патрабуе заканадаўства», — пішуць у тэлеграм-канале.

Касцёл Святoга Тамаша Аквінскага — колішні рымска-каталіцкі кляштарны комплекс у Мінску, які быў створаны ў пачатку XVII стагоддзя. Знаходзіўся на Высокім Рынку, займаў плошчу каля 2 га, абмежаваны вуліцамі Дамініканскай, Валоцкай і Юр’еўскай (частка квартала сучаснага Палаца Рэспублікі). Быў знесены савецкімі ўладамі ў 1950 годзе.

Чытайце таксама:

Першую бабруйскую мазаіку могуць захаваць. Але гэта не дакладна

З'явілася фота дэмантажу помніка Геніюш у Зэльве

У Віцебскай вобласці ў красавіку прадаецца шэсць аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны

Nashaniva.com