Хакейнае «Дынама» і зборную Беларусі ўзначаліў расіянін

Расіянін Дзмітрый Квартальнаў узначаліў мінскае «Дынама». Экс-трэнер «Ак Барса» будзе сумяшчаць пасады галоўнага трэнера «зуброў» і зборнай Беларусі, паведамляе «Прэсбол».

11.04.2023 / 10:02

Дзмітрый Квартальнаў. Фота: КХЛ

Апошнім клубам 56-гадовага Квартальнава быў казанскі «Ак Барс», які ён узначальваў з 2019 па 2022 год. Акрамя таго, у паслужным спісе трэнера «Северсталь», «Сібір», ЦСКА і «Лакаматыў».

З ЦСКА Квартальнаў стаў чэмпіёнам Расіі ў сезоне-2014/15, а таксама тры разы выйграваў Кубак Кантынента (2014/15, 2015/16 і 2016/17).

Паведамлялася, што расійскі спецыяліст запытвае 60 мільёнаў расійскіх рублёў (778414 долараў) у магчымых працадаўцаў.

Такім чынам, Квартальнаў будзе першым расіянінам на чале «Дынама»

Учора стала вядома пра тое, што Крэйг Вудкрафт пакінуў сваю пасаду галоўнага трэнера як у мінскім «Дынама», так і ў зборнай Беларусі.

Крэйг Вудкрафт больш не будзе трэніраваць хакейнае «Дынама». Ягоная кар'ера ў Мінску скончылася паразай ягонай каманды ў гульні з Лукашэнкам

Nashaniva.com