Адвакаты, пазбаўленыя права на прафесію, аб'ядналіся ў асацыяцыю
Адвакаты, якія былі пазбаўленыя права на прафесію ў Беларусі і вымушана пакінулі краіну, аб'явілі пра сваё рашэнне аб'яднацца ў Беларускую незалежную асацыяцыю адвакатаў правоў чалавека.
11.04.2023 / 20:23
Як заяўляецца, новую арганізацыю стварылі таму, што дзясяткі адвакатаў, якія неправамерна былі пазбаўленыя права практыкаваць у сваёй краіне, працягваюць працу як адвакаты правоў чалавека. Гэта значыць, яны вядуць справы ў міжнародных органах, даюць прававую дапамогу і прававыя заключэнні, даюць публічныя прававыя каментарыі і застаюцца прафесіяналамі, адказнымі за выкананне місіі адваката.
Мэтамі і задачамі асацыяцыі з'яўляюцца:
прадстаўніцтва перад замежнымі калегамі, сумеснае абмеркаванне агульных праблем і пошук іх вырашэння, дапамога калегам у Беларусі, нарошчванне прафесійных кампетэнцый і падтрыманне высокіх стандартаў прафесіі, што ў будучыні можа стаць асновай для дэмакратычных рэформаў адвакатуры ў Беларусі.
Чытайце таксама:
Адвакату Аляксандру Данілевічу далі 10 год калоніі — за дапамогу Апейкіну і Герасімені
«Я магу дыхаць». Сястра Максіма Знака з'ехала з Беларусі
Мінюст патрабуе ад адвакатаў паведамляць пра кліентаў-замежнікаў