Наваполацкі суд арыштаваў фатографа Ігара Супранёнка яшчэ на 15 сутак
Наваполацкі гарадскі суд прыняў 11 красавіка рашэнне пакінуць мясцовага фатографа Ігара Супранёнка пад арыштам яшчэ на 15 сутак, паведамляе «Позірк».
11.04.2023 / 23:03
Супранёнка затрымалі 29 сакавіка каля яго дома і арыштавалі на 15 сутак за распаўсюджванне «экстрэмісцкай інфармацыі».
Ігар Супранёнак — вядомы беларускі фатограф. Ён, як і яго бацька, доўгі час працаваў фотакарэспандэнтам наваполацкай гарадской газеты «Хімік», дакументаваў жыццё Полацка і Наваполацка.
Чытайце таксама:
Навукоўцу Ігару Бортніку далі новы адміністрацыйны тэрмін — 13 сутак
Працягваюцца суды над супрацоўнікамі Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка