У Іўі ад сонца загарэўся балкон

Гэтае здарэнне адбылося ў Іўі на вуліцы Маладзёжнай. Там загарэўся балкон у адной з кватэр.

12.04.2023 / 15:41

Калі работнікі МНС прыбылі на месца, балкон гарэў адкрытым полымем. Высветлілася, што ўнутры кватэры нікога не было, узгаранне выявілі суседзі і паведамілі пра здарэнне ў МНС.

Ратавальнікі аператыўна ліквідавалі пажар. Агнём пашкоджаны балкон, закураныя столь, сцены, маёмасць у кватэры. Эвакуацыя жыхароў з пад'езда не спатрэбілася. Людзі не пацярпелі.

Верагодней за ўсё, прычынай пажару стала шкляная банка з вадой, якая стаяла на балконе. Яна, спрацаваўшы ў якасці лінзы, праламала сонечныя промні і сфакусавала іх на паперы, якая пасля загарэлася.

Ратавальнікі заклікаюць не дапускаць падобных здарэнняў, не захоўвайце шкляную тару і люстэркі паблізу вокнаў, не захламляць балконы старымі рэчамі. Асабліва актуальныя гэтыя рэкамендацыі ў цёплую пару года.

«Эфект лінзы» таксама асабліва небяспечны ў лясных масівах. Любая шкляная банка, пластыкавая бутэлька з вадой і нават маленькі асколак шкла, пакінутыя на сухой траве, з'яўляюцца эфектыўнымі лінзамі, здольнымі ў сонечны дзень прывесці да сур'ёзнага пажару.

Нярэдка вінаватымі падобных пажараў становяцца дзеці. Гуляючы без кантролю дарослых, юныя «эксперыментатары» могуць паспрабаваць узнавіць «эфект лінзы» ў рэальным жыцці. Таму важна расказаць ім пра небяспеку такіх эксперыментаў і не пакідаць дзяцей без нагляду нават на хвіліну.

Кобрынец скраў чужы аўтамабіль, з'ездзіў дахаты, а потым вярнуў машыну на месца

У Баранавічах двое маладзёнаў скралі 21 бляшанку кансерваў — і атрымалі крымінальную справу

Мінчук напаў на юнакоў з-за гучнай музыкі

Nashaniva.com