«Людзі ставілі свечкі за здароўе». Старшыня Вярхоўнага Суда выказаўся наконт паведамленняў пра сваю хваробу

У лістападзе мінулага года Валянцін Сукала выпаў з публічнага поля. «Наша Ніва» са спасылкай на свае крыніцы паведамляла, што гэта адбылося, меркавана, праз цяжкую хваробу. Старшыня Вярхоўнага Суда выказаўся наконт свайго здароўя.

12.04.2023 / 16:02

Фота: тэлеграм-канал Вярхоўнага Суда

Ён адзначыў, што інфармацыя была недакладнай.

«Напісалі, што я смяротна хворы і ўжо знаходжуся ў рэанімацыі. І потым, куды б я ні прыйшоў, куды б я ні прыехаў, у мяне пытаюцца пра маё здароўе, тэлефануюць з-за мяжы, з Канады, Расіі», — распавёў кіраўнік Вярхоўнага Суда, прыводзіць яго словы «Спутнік».

Ён таксама паведаміў, што даходзіла да сітуацый, калі людзі ў зваротах пісалі, што моляцца за яго здароўе і ставяць свечкі.

Удакладненне навіны пра старшыню Вярхоўнага Суда Сукалу

Nashaniva.com