Жыхару Оршы далі два гады калоніі за здымкі расійскай вайсковай тэхнікі на вакзале
Суддзя Віцебскага абласнога суда Галіна Бондал вынесла прысуд 27-гадоваму жыхару Оршы, палітвязню Яраславу Казакевічу, абвінавачанаму ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса.
12.04.2023 / 16:42
Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны а 8-й гадзіне 8 снежня 2022 года на чыгуначным вакзале станцыі Орша-Цэнтральная зняў на мабільны тэлефон відэа, на якім быў зафіксаваны эшалон з расійскай вайсковай тэхнікай.
Затым Казакевіч з вагона цягніка рэгіянальных ліній нібыта пераслаў відэаролік у тэлеграм-канал, «інфармацыйная прадукцыя якога раней была прызнана судом экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Літаральна на наступны дзень, 9 снежня, Яраслаў быў затрыманы і арыштаваны на 15 сутак за «выраб і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП). На волю ён болей не выйшаў.
У выніку Яраславу Казакевічу прысудзілі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведаміла «Віцебская вясна».
Чытайце таксама:
Ябацькі ў шоку. На Акрэсціна адправілі намесніка Паўлічэнкі ў асацыяцыі ветэранаў спецназа «Честь»
Інжынера «Гомсельмаша» асудзілі на два гады калоніі па трох крымінальных артыкулах