Затрымалі тату-майстра Ілью Акішава. Яму закідаюць удзел у пратэстах і стварэнне антываенных татуіровак

У тым ліку — пра рускі карабель.

12.04.2023 / 17:40

Ілья Акішаў. Фота: яго старонка «УКантакце»

Ільі Акішаву 24 гады. Ён родам з аграгарадка Занарач, які знаходзіцца ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Ілья вучыўся ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на спецыяльнасці «дызайн віртуальнага асяроддзя».

Апошнія гады ён прафесійна займаецца стварэннем татуіровак.

У відэа ГУБАЗіКа хлопец кажа, што некалькі разоў удзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе, а таксама нанёс некалькі антываенных татуіровак. У відэа дэманструюцца татуіроўкі з тэкстам «Рускі ваенны карабель, ідзі на***».

Nashaniva.com