«Хатнюю хіміцу» Рэгіну Лавор з Іўя забрала з дома міліцыя
Рамесніцу Рэгіну Лавор, якую асудзілі на два гады «хатняй хіміі» за абразу прадстаўніка ўлады, сілавікі забралі з дому для тлумачэнняў, бо яна быццам бы не адчыніла дзверы падчас праверкі 8 красавіка, піша «Вясна».
12.04.2023 / 19:54
Па жанчыну асабіста прыехаў начальнік мясцовага ізалятара. Таксама затрымліваць Рэгіну прыехаў участковы інспектар Іўеўскага РАУС, капітан міліцыі Аляксандр Стубеда.
Рэгіна Лавор здаўна з'яўляецца асаблівым аб'ектам цікавасці для сілавікоў. Так, за сакавік 2022 года да яе больш за 25 разоў прыходзілі з праверкай, чацвёрты месяц яна не можа атрымаць дазвол, каб выехаць у Ліду і набыць матэрыялы для рамесніцтва, — фактычна, Рэгіна не можа працаваць. Жанчыне забаранілі наведваць касцёл і нават карыстацца прыбіральняй на вуліцы.
На ўсе звароты ў РАУС і МУС жанчына атрымоўвае толькі «адпіскі».