Купалавец Дзмітрый Есяневіч арыгінальна пракаментаваў заблюраныя кадры ў серыяле пра «Песняроў» са сваім удзелам

І падказаў, як зрабіць цэнзуру з падручных сродкаў.

12.04.2023 / 22:00

Прывідны барабаншчык на заднім плане — акцёр Дзмітрый Есяневіч 

Дзмітрый Есяневіч сыграў у серыяле барабаншчыка «Песняроў» Аляксандра Дзямешку, але на многіх кадрах яго заблюрылі.

Акцёр у парадыйным вобразе чыноўніка Мікалая Сяргеевіча пракаментаваў гэту сітуацыю.

Скрыншот відэа

«Цэнзура як мікстура: нічога дрэннага ў ёй няма. А вось самацэнзура — гэта якасць, якой мусяць валодаць работнікі культуры на нашай тэрыторыі. Асабліва артысты, каб пасля на вас не прыйшлося траціць грошы, і на спецыялістаў, якія б вас заблюрвалі, замазвалі, пераагучвалі.

Выйсце знойдзена. З народных сродкаў. Прыклад аналагавай самацэнзуры», — на гэтых словах акцёр надзеў на галаву цэлафанавы пакет.

Расійска-беларускі серыял «За паўгадзіны да вясны» пра музыку Уладзіміра Мулявіна і савецкі ансамбль «Песняры» цяпер паказваюць у Расіі на «Першым канале» і платформе Start.

У серыяле пра «Песняроў» заблюрылі сцэны з акцёрам-купалаўцам. Проста паглядзіце на гэтыя кадры

З афішы фільма пра «Песняроў» прыбралі акцёра-купалаўца

Nashaniva.com