Цяжарную жанчыну затрымалі за нецвярозае кіраванне. У крыві было 2,1 праміле алкаголю

У Гарадку Віцебскай вобласці экіпаж ДПС затрымаў нецвярозага вадзіцеля Nissan, паведамляе МУС. Пʼяную жанчыну за рулём заўважылі мясцовыя жыхары.

13.04.2023 / 13:46

Скрын відэа

«За рулём знаходзілася 31-гадовая мінчанка з візуальнымі прыкметамі алкагольнага апʼянення», — гаворыцца ў паведамленні.

Пры запаўненні дакументаў кіроўца пачала абурацца, што ў яе забіраюць шмат часу.

«Тое, што я цяжарная, ніяк [сітуацыю] не мяняе? Я тут павінна тры гадзіны сядзець цяжарная?» — сказала яна.

Па выніках агляду ў крыві жанчыны выяўлена 2,1 праміле алкаголю, гэта прыкладна бутэлька гарэлкі.

Nashaniva.com