У 93 гады памерла стваральніца міні-спадніцы

Памерла мадэльерка Мэры Куант, паведаміла яе сям'я. Ёй было 93 гады, і яна была добра вядомая як вынаходніца міні-спадніц.

13.04.2023 / 16:05

Мэры Куант была адной з найбольш уплывовых фігур на моднай сцэне 1960-х гадоў. Лічыцца, што менавіта яна зрабіла моду даступнай для мас дзякуючы сваім гладкім, абцякальным і яркім дызайнам.

Мэры Куант была дачкой двух валійскіх настаўнікаў, але нарадзілася ў лонданскім Блэкхіце ў 1930 годзе. У 1950-х гадах яна атрымала дыплом мастацкай адукацыі ў Голдсмітс-каледжы, дзе пазнаёмілася са сваім мужам Аляксандрам Планкетам Грынам, які пазней дапамог заснаваць яе брэнд. Гэты шлюб пратрымаўся да 1990 года, пакуль Аляксандр не памёр.

На вэб-сайце музея V&A гаворыцца, што нібыта «няма пераканаўчых доказаў», каб сказаць, хто першым вынайшаў міні-спадніцу. Але для Мэры Куант гэта стала фірмовым знакам яе стылю. 

Яна адкрыла сваю першую краму Bazaar на лонданскім Кінгс-Роўд у 1955 годзе, і яе дальнабачныя і творчыя таленты хутка ўнеслі унікальны ўклад у брытанскую моду. Bazaar была адной з нямногіх крам у Лондане, якая прапаноўвала радыкальна іншы фармат пакупак — з гучнай музыкай, бясплатнымі напоямі і познімі гадзінамі працы.

У 2014 годзе Мэры Куант сказала: «Дзяўчаты з Кінгс-Роўд вынайшлі міні. Я рабіла вопратку, у якой можна было б бегаць і танцаваць, і мы шылі яе той даўжыні, якую хацеў кліент. 

Чытайце таксама:

Памёр гітарыст гурта ABBA Ласэ Веландэр

Бенджамін Ферэнц, апошні пракурор Нюрнберга, памёр ва ўзросце 103 гадоў

Памёр сузаснавальнік Intel Гордан Мур. Ён быў адным з тых, дзякуючы каму з'явіліся персанальныя камп'ютары

Nashaniva.com