«Я дыктаваў свае кнігі, каб не пісаць». Вядомы кухар-тэлевядучы прызнаўся, што ў яго дыслексія

Вядомы брытанскі кухар і тэлевядучы Джэймі Олівер распавёў у інтэрв'ю Бі-бі-сі, што свае першыя кнігі ён нагаворваў на дыктафон, а не пісаў іх уласнаручна. У Олівера дыслексія — дыягназ, пры якім людзям цяжка пісаць ці чытаць.

14.04.2023 / 08:08

Олівер распавёў, што ў яго быў комплекс, звязаны з пісьмом і чытаннем, яшчэ са школьных часоў, паколькі гэта давалася яму з вялікай цяжкасцю, піша Бі-бі-сі.

Толькі што з друку выйшла яго першая кніга, напісаная для дзяцей з такімі ж праблемамі. Падчас інтэрв'ю Олівер некалькі разоў з цяжкасцю спраўляўся з эмоцыямі і адзначыў, што для яго, магчыма, гэта — самая важная кніга.

«Проста мне здаецца, што я, нарэшце, здолеў пазбавіцца ад цяжкіх успамінаў школьных гадоў, якія ёсць ва ўсіх, хто адчуваў цяжкасці з навучаннем», — сказаў ён.

Олівер напісаў кнігу «Білі і вялікая прыгода» (Billy and the Giant Adventure) падчас лакдаўна.

Як і многія людзі з дыслексіяй, Джэймі Олівер таксама пакутуе і ад СДУГ (сіндром дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці), таму яму давялося распрацаваць свой уласны спосаб для напісання кнігі.

«Час падчас лакдаўна быў дзіўным. І я, ужо стаўшы дарослым, стаў задумвацца пра тое, што я магу зрабіць для самаразвіцця. Вось я і сядзеў па 10 хвілін у дзень — столькі, колькі я магу на чымсьці засяродзіцца, і пісаў кнігу. У выніку за чатыры гады ў мяне атрымалася 14 раздзелаў, якія я і адправіў выдаўцу», — распавёў ён.

«Маладзік над Свіслаччу». Нацыянальны гістарычны архіў падрыхтаваў віртуальную выставу пра спадчыну татар-мусульман

З афішы фільма пра «Песняроў» прыбралі акцёра-купалаўца

Адразу два беларусы ўвайшлі ў журы прэстыжнай кінапрэміі «Залаты глобус»

Nashaniva.com